Фота цікавосткі прэзентавалі падчас інвестыцыйнага форума BelarusCrossway, які зладзіў дзяржаўны Банк развіцця. Імпрэза была высокага ўзроўню — на форуме выступалі прэм'ер-міністр Сяргей Румас, кіраўніцтва Міністэрства фінансаў, Нацбанка, іншыя чыноўнікі і замежныя інвестары. 

Падчас адной з прамоваў на экран вывелі выяву футурыстычнага механізма ад Мінскага трактарнага заводу. Па словах мадэратара, яе стварыў малады дызайнер Аляксандр Насыр, які працуе цяпер у МТЗ.

«І гэта не футурыстычны малюнак, гэты апарат можна стварыць ужо на грунце тэхналогій, якія сёння існуюць», — запэўніў мадэратар. 

Пабачыць відэазапіс гэтага моманту можна тут.

Відаць, гаворка ідзе ўсё-такі пра фантазію дызайнера, а не пра канкрэтную напрацоўку. Тым не менш, форум паказвае, што ўлады спрабуюць думаць наперад.

«Cтруктура беларускай эканомікі праз 10 гадоў — гэта ай-ці-Мекка, і на плошчах былых прамысловых гігантаў будуць музеі, выставы, свабодныя прасторы, ці беларускія БелАЗ, МАЗ, МТЗ зробяцца новымі Тэсламі?» — спытаўся ва ўдзельнікаў мадэратар. 

А як думаеце вы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0