Намеснік старшыні расійскай Дзяржаўнай думы, сын Уладзіміра Жырыноўскага Ігар Лебедзеў апублікаваў у фэйсбуку фоты з Маямі. На гэта кіраўнік фракцыі «Адзіная Расія» Сяргей Нявераў нагадаў яму, што зараз ідзе рэгіянальны тыдзень, і Маямі — не расійскі рэгіён.

На гэта Лебедзеў адказаў, што Маямі як выбарчая акруга замацаваная за адным з дэпутатаў ЛДПР, і «грэх гэтага не ведаць».

Пазней допіс Лебедзева быў выдалены з яго старонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0