Сінод Сусветнага патрыярхата абвясціў, што падрыхтаваў канстытуцыйную хартыю для ўкраінскай царквы.

«У кантэксце рашэння, прынятага Сусветным патрыярхатам аб аўтакефаліі царквы Украіны, і ў чаканні выпуску Патрыяршага і Сінадальнага томасу, Святы сінод падрыхтаваў канстытуцыйную хартыю ўкраінскай царквы», — гаворыцца ў рашэнні Сінода, апублікаваным вечарам 29 лістапада.

Пры гэтым Сінод Сусветнага патрыярхата не назваў даты правядзення ва Украіне аб'яднаўчага сабора.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясціў, што тэкст томасу аб незалежнасці ўкраінскай царквы быў ухвалены. Ён дадаў, што дату правядзення аб'яднаўчага праваслаўнага сабора неўзабаве абвесціць патрыярх Варфаламей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?