Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Аляксандр Лукашэнка мае намер абмеркаваць з прэзідэнтамі іншых краін ЕАЭС 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу стварэнне роўных умоў для прадпрыемстваў на рынку энергарэсурсаў, піша interfax.by.

«Калі няроўныя ўмовы, з часам на нашых прадпрыемствах можна «паставіць крыж». Вы, дапусцім, па 40 долараў газ атрымліваеце, а мы 200-250. Розніца велізарная. Мы тады павінны і па іншых выдатках (скарачаць), у нас тады заробак не атрымліваецца, як у Расіі. Розныя ўмовы. Я з гэтым еду (на сустрэчу прэзідэнтаў краін ЕАЭС), перадусім», — заявіў А. Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24», паказаным у аўторак у эфіры для далёкаўсходняга рэгіёну.

Каментуючы заклапочанасць Беларусі стварэннем адзіных рынкаў энергарэсурсаў, кіраўнік краіны сказаў: «Для нас гэта важна, каб мы працавалі ў роўных умовах са смаленскімі, маскоўскімі, піцерскімі прадпрыемствамі». «Тады ствараецца роўная канкурэнтаздольнасць, нармальная. Мы пра гэта дамаўляліся», - падкрэсліў А.Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у ЕАЭС не працуе шэраг базавых пагадненняў. «Мы дамаўляліся аб свабодным руху працоўнай сілы, капіталу, паслуг і тавараў - без гэтага не можа быць не толькі ЕАЭС, мытнага саюза не можа быць. Чаму ў нас гэтага няма?» - пазначыў А.Лукашэнка тэму свайго выступу на саміце. «Мы дамаўляліся аб роўных умовах гаспадарання для прадпрыемстваў у ЕАЭС. Мы дамаўляліся аб адзіных рынках, у тым ліку энергарэсурсаў. Цэлы комплекс дамоваў быў, таму ў гэты саюз і прыйшлі. Мы ішлі на кампраміс, іншыя краіны таксама ішлі на кампраміс. Мы пра гэта дамаўляліся», - нагадаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0