Скрыню для ахвяраванняў скраў 3 снежня з крамы магілёвец.

Прапажу скрыні выявіла адна з прадавачак і паклікала ахоўніка. Ён націснуў трывожную кнопку. Нарад Дэпартамента аховы затрымаў падазраванага праз гадзіну ў іншай краме — ён разлічваўся за пакупкі дробнымі манетамі. 15 рублёў ён змарнаваў на піва і закускі.

Вырашаецца пытанне аб прыцягненні раней судзімага мужчыны да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?