Цырымонія «Зорны мяч — 2018», на якой падводзілі вынікі футбольнага сезона, адзначылася не толькі прамовай прэм'ер-міністра Сяргея Румаса па-беларуску.
Чытайце: Румас выступіў па-беларуску
Услед за ім слова ўзяў міністр спорту Сяргей Кавальчук. І таксама вырашыў выступіць на беларускай мове.
Прычым, як адзначае карэспандэнт «Прэсбола», чыноўнік імправізаваў.
«У меня гэта першы публічны досвед казаць на беларускай мове. Я таксама павінен. Мне вельмі прыемна знаходзіцца сярод гэтых людзей. Футбол — гэта від спорту, які захапляе. Від, якім можа займацца кожны. Мару, калі нашыя стадыёны будуць цалкам у аматарах футболу. У гэтым годзе нам ёсць чым ганарыцца. Зборная, БАТЭ», — прамовіў Сяргей Кавальчук.
0
0
0
0
0
0