«Наша Ніва», грунтуючыся на інфармацыі ад медыцынскіх работнікаў памылкова паведаміла, што знаны беларускі сэксолаг Дзмітрый Капусцін эміграваў у Канаду.

Праз дзень з намі звязаўся сам доктар і паведаміў, што інфармацыя не зусім карэктная.

Фота: 103.by

Фота: 103.by

«Усё прасцей. Мая старэйшая дачка 20 год таму пераехала туды, за ёй малодшая. У мяне цяпер там 6 унукаў! Таму я туды перыядычна езджу. Апошні раз выязджаў на паўгода.

З працы я звольніўся, але нікуды не дзеўся, не эміграваў», — патлумачыў Дзмітрый Капусцін. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?