Супрацоўнікі крымінальнага вышуку агледзелі жыллё 54-гадовага жыхара Гомеля.

На балконе кватэры гамельчука знайшлі пяць нажоў. Акрамя ўжо гатовых вырабаў, аператыўнікі знайшлі загатоўку нажа і металічную пласціну, з якой той і вырабляў лёзы.

Мужчына не адмаўляў факт вырабу нажоў. Маўляў, хобі такое: нешта майстраваў для сябе, нешта на падарункі сваякам. Продажам не займаўся. Пра тое, што яго прадукцыя можа быць прызнана халоднай зброяй, чуў, але асаблівай увагі не надаваў.

У выніку экспертызы высветлілася, што два з пяці прадстаўленых нажоў з'яўляюцца халоднай зброяй.

Гомельскім гарадскім аддзелам СК распачата крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?