Сабор праходзіў у велічным кіеўскім саборы Святой Сафіі.

Сёння на аб'яднаўчым саборы ў Кіеве было прынята рашэнне пра стварэнне Украінскай аўтакефальнай царквы. Яе ўзначаліў 39-гадовы мітрапаліт Епіфаній.

Тут і вышэй — фота Міхайла Марківа, прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Тут і вышэй — фота Міхайла Марківа, прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Епіфаній (Сяргей Думенка) нарадзіўся ў 1979 г. у Адэскай вобласці. Належыць да Кіеўскага патрыярхата, доктар багаслоўя.

Менавіта яго кандыдатуру на пасаду кіраўніка аб'яднанай украінскай праваслаўнай царквы падтрымаў архіерэйскі сабор УПЦ КП, што прайшоў 13 снежня.

У сённяшнім саборы бралі ўдзел прадстаўнікі Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата, Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата і УАПЦ, узяў удзел і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Кіраўнікі УПЦ КП і УАПЦ Філарэт і Макарый адмовіліся балатавацца на пасаду кіраўніка УПЦ.

Мяркуецца, што Украінская царква атрымае Томас (грамату аб незалежнасці) ад Усяленскага патрыярха 6 студзеня, перад Раством. 

Памкненні Украіны да незалежнай царквы выклікалі шал у Расіі, а на Сінодзе РПЦ у Мінску 15 кастрычніка было нават заяўлена, што разрываюцца адносіны з Канстанцінопалем.

У свеце — 15 памесных праваслаўных цэркваў, г.зн. тых, што маюць аўтакефалію, або кіруюцца ў межах незалежнай дзяржавы. Згодна з канонам Канстанцінопальскага патрыярхата, гэта Канстанцінопальская, Александрыйская, Антыяхійская, Іерусалімская, Руская, Сербская, Румынская, Балгарская, Грузінская, Кіпрская, Эладская, Польская, Албанская, Чэшская і Славацкая. Да аўтаномных належаць Сінайская, Фінляндская, Эстонская. Не прызнае Канстанцінопаль Амерыканскую праваслаўную царкву.

Большасць з гэтых цэркваў кіруюцца патрыярхамі, некаторыя малалікія — мітрапалітамі ці архіепіскапамі.

Мітрапаліт Епіфаній нарадзіўся пад Адэсай, а вырас на Букавіне, у Чарнавіцкай вобласці. Ён мае рэпутацыю інтэлектуала.

Тысячы жыхароў Кіева сабраліся сёння на Сафійскай плошчы вітаюць сваю новую Царкву і яе іерарха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?