Каляды з Алегам Хаменкам - у гумарыстычным шоу Хай Так TV на тэлеканале «Белсат»:

- лідар гурта «Палац» прызнаўся, як ён краў бронькі ў тых хто не падаў на каляду;

- як калядавалі на гістарычнай Літве пасля трэцяй, вадзяной куцці;

- як новыя калядоўшчыкі ў менскай Малінаўцы штогод раскручваюць Алега Хаменку на цукеркі і грошы.

Шоу Хай Так TV выходзіць на Белсаце ад верасня. Упершыню ў тэлефармаце — пра Беларусь, па-беларуску і без цэнзуры. 

Паводле канцэпцыі, Хай Так TV — гэта самы падпольны беларускі тэлеканал, яшчэ больш падпольны, чым Белсат.

Са студыі, якая размяшчаецца «ў невядомым месцы», Хай Так TV штосуботы а 20.30 пірацкім чынам урываецца на эфірныя хвалі Белсата.

А трое ягоных вядоўцаў — смелыя і бескампрамісныя Сева Сцебурака, Дзмітры Есяневіч і Яўген Барышнікаў — каментуюць беларускую рэчаіснасць цалкам па-новаму: праз давядзенне да поўнага абсурду.

У кожным выпуску — скетчы, рэпартажы ды апытанкі, абмеркаване навінаў і размова з госцем. 

У сакрэтную студыю падпольнага ТБ прыходзяць беларускія зоркі — тут былі Віктар Марціновіч, Адам Глобус, Паліна Рэспубліка, Павел Харланчук, а таксама многія іншыя. І ніхто з гасцей не ведае, да чаго іх змусяць вядоўцы ў эфіры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0