Дар'я Домрачава і Уле Эйнар-Б'ёрндален занялі трэцяе месца ў Каляднай гонцы, што прайшла ў нямецкім Гельзенкірхене.

Калядная гонка — спецыяльны аднадзённы турнір, дзе ад краіны бягуць два біятланісты: ён і яна. Спачатку — мас-старт, затым гонка пераследу. Бягуць па чарзе, адно кола мужчына (адна стральба), другое кола жанчына (стральба), трэцяе кола (мужчына) — усяго дзевяць колаў у мас-старце, і дзевяць колаў у гонцы пераследу.

Бягуць дзесяць дуэтаў. Напрыклад, ад Расіі — Кацярына Юрлава і Антон Шыпулін, ад Нямеччыны — Дэніз Херман і Бенедыкт Доль, а таксама Францыска Пройс і Сімон Шэмп

Выключэнне склаў толькі інтэрнацыяльны дуэт, што прадстаўляе Беларусь і Нарвегію. Гэта пры тым, што і Домрачава, і Б'ёрндален афіцыйна скончылі кар'еру.

У мас-старце першымі фінішавалі італьянцы (Даратэя Вірэр і Лукас Хофер), другімі — французы (Анаіс Бескон і Эмільен Жаклен).

Гонку пераследу і сам турнір выйгралі італьянцы Вірэр і Хофер, другое месца занялі Францыска Пройс і Сімон Шэмп.

А вось на фінішы немец Бенедыкт Доль дачакаўся адстаючага Б'ёрндалена і прапусціў яго на трэцяе месца. Яны фінішавалі, узяўшыся за рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0