На сайце БПС-Сбербанка з'явілася кампутарная гульня, якая нагадвае класічныя 8-бітныя «танчыкі». 

Гульня адсылае да аркадных рэтра-гульняў. Карыстальнікам прапануюць збіваць танкі снарадамі са стацыянарнай гарматы. Механіка простая: трэба паказаць стрэлкай мышкі месца агнявой пазіцыі і зрабіць стрэл. Для перамогі трэба знішчыць 18 танкаў і абараніць гармату.

Гульня звязана з віртуальнай картай GameCard. З яе дапамогай можна рабіць пакупкі і плацяжы на кампутары або смартфоне з падтрымкай SberPay. Карта прадастаўляе геймерскі кэшбек у 2%, які налічваецца пры кожнай куплі прадуктаў Wargaming або ў гульнявым сэрвісе Steam. А яшчэ карта дазваляе аплачваць дадаткі ў Google Play і AppStore.

«У Беларусі яшчэ ніхто не ўкараняў гульню на сайце банка. Мы вырашылі дадаць элемент гейміфікацыі для мэтавай аўдыторыі карткі GameCard. Можна спачатку прайсці гульню і замовіць картку, а можна - яе прапусціць і адразу перайсці да афармлення», - патлумачыў намеснік старшыні праўлення БПС-Сбербанка Алег Бародка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0