Вашай увазе — навагодні выпуск гумарыстычнага шоу Хай Так TV на Белсаце.

Хай Так TV віншуе ўсіх гледачоў і паказвае закуліссе шоу. Нарэшце вы пабачыце:

- «Прыбяры яго з пляцоўкі!» - як паспяхова прайсці кастынг у Хай Так TV.

- Хто піша жарты - той іх і чытае. Паглядзіце ў вочы сцэнарыстам шоу.

- Ад Сашы і Сярожі - да Хай Так TV. Хто рэжысёр Хай Так і калі ён верне пашпарты супрацоўнікам праграмы.

- «…Інагда вапрэкі слажыўшымся перыпеціям і няўзгодам…» — беларускі чыноўнік рыхтуе навагодні зварот.

Глязіце Хай Так у новым 2019 годзе — будзе яшчэ весялей!

Шоу выходзіць на Белсаце ад верасня. Упершыню ў тэлефармаце — пра Беларусь, па-беларуску і без цэнзуры. 

Паводле канцэпцыі, Хай Так TV — гэта самы падпольны беларускі тэлеканал, яшчэ больш падпольны, чым Белсат.

Са студыі, якая размяшчаецца «ў невядомым месцы», Хай Так TV штосуботы а 20.30 пірацкім чынам урываецца на эфірныя хвалі Белсата.

А трое ягоных вядоўцаў — смелыя і бескампрамісныя Сева Сцебурака, Дзмітры Есяневіч і Яўген Барышнікаў — каментуюць беларускую рэчаіснасць цалкам па-новаму: праз давядзенне да поўнага абсурду.

У кожным выпуску — скетчы, рэпартажы ды апытанкі, абмеркаване навінаў і размова з госцем. 

У сакрэтную студыю падпольнага ТБ прыходзяць беларускія зоркі — тут былі Віктар Марціновіч, Адам Глобус, Паліна Рэспубліка, Павел Харланчук, а таксама многія іншыя. І ніхто з гасцей не ведае, да чаго іх змусяць вядоўцы ў эфіры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0