Фота Новы час

Фота Новы час

Папулярны беларускі блогер Эдуард Пальчыс, вядомы як «Джон Сільвер», заклікаў беларусаў падтрымаць грашыма Партыю БНФ, што сутыкнулася з цяжкасьцямі пры аплаце цэнтральнай сядзібы ў Менску.

У прыватнасьці, Эдуард Пальчыс, які таксама зьяўляецца рэдактарам сайту 1863x.com, ды быў зьняволены за палітычныя публікацыі, прыгадаў значэньне БНФ і сядзібы БНФ у падрыхтоўцы сёлетняга Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка:

Апошнія тыдні СМІ падводзілі вынікі года, і часцяком у самых розных формах там згадвалі # БНР100. Я адмыслова ніякім чынам не рэагаваў на якія-кольвек намінацыі або рэгаліі, бо ведаю, што рабілі ўсё не 3 чалавекі.

Дык вось, адным з галоўных «віноўнікаў» свята з’яўляецца Партыя БНФ і асабіста Рыгор Кастусёў. Я сам вельмі люблю лаяць апазіцыйныя партыі і іх лідэраў, але тут чыстыя факты — бяз іх нічога б не выйшла.

Шмат хто спекулюе на тэму таго, што кампанія БНР100 была выгадная ўладам, а той хто гэта ўсё арганізоўваў, маўляў, ёсць прамыя «адбельвальнікі рэжыму», «ручная апазіцыя» і сыгралі на руку уладам. Ага, у выніку так згулялі, што таго ж Кастусёва затрымлівалі летам маскі-шоў за адміністратыўны пратакол, а Партыя БНФ хутка застанецца без памяшкання. Калі хто не ведае, у іх утварыўся вялікі доўг па аплаце офіса, бо ўлады далі ім стаўку аплаты ў 3-4 разы больш за звычайную.

Сядзіба БНФ доўгі час была практычна адзіным прытулкам для шматлікіх культурных, сацыяльных і палітычных мерапрыемстваў. І без БНФ наўрад-ці атрымаецца ў будучыні рабіць нешта падобнае БНР100 -

- піша Эдуард Пальчыс у сваім допісе ў Фэйсбуку.

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы БНФ можна зьдзейсьніць адным з трох шляхоў:

1. Ахвяраваньні праз сыстэму «Разлік» (АРІП) / «Расчет» (ЕРИП).

Пералічыць грошы праз сыстэму Разлік (АРІП)/»Расчет» (ЕРИП) у любым банку, праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, у банкамаце і г.д. Зьдзейсьніць аплату можна з выкарыстаньнем наяўных ці электронных грошаў, банкаўскіх плацёжных картак.

Рэквізіты для пералічэньня ахвяраваньняў можна знайсьці на сайце https://raschet.by/ - у графе пошуку паслугаў набірайце БНФ, ці код паслугі 4431691

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ ПРАЗ ЕРИП ТРЭБА:

Выбраць:

• Пункт «Сістэма» Разлік «(АРІП) / «Система «Расчет» (ЕРИП)

• общественные объединения/грамадскія аб’яднанні —

• прочие общественные объединения/іншыя грамадскія аб’днанні

• БНФ «Адраджэньне»

• БНФ «Адраджэньне» — код паслугі 4431691

Для аплаты ўвесьці прозьвішча, імя, імя па бацьку

Праверыць карэктнасьць інфармацыі і зьдзейсьніць плацёж.

Калі Вы ахвяруеце праз касу банка, калі ласка, паведміце касіру аб неабходнасьці правядзеньня плацяжу праз сыстэму «Разьлік» (АРІП) / «Расчет» (ЕРИП).

2. Ахвяраваньні праз банкаўскі рахунак

Ахвяраваньні для аплаты Сядзібы можна пералічаць і наўпрост на рахунак Грамадзкага аб’яднаньня БНФ «Адраджэньне»

Рэквізыты:

ГРАМАДЗКАЕ АБ’ЯДНАНЬНЕ БНФ «АДРАДЖЭНЬНЕ»

ААТ «Банк БелВЭБ» г. Мінск Мінскае аддзяленне №2

BIC SWIFT: BELBBY2X

IBAN: BY70BELB30151001470040226000

УНП: 100052236

У графе «прызначэньне плацяжу» просим пазначыць: «бязвыплатны ўзнос на аплату арэнды памяшканьня», альбо «дабрачынны ўнёсак».

3. Ахвяраваньні наяўнымі грашыма (у тым ліку ананімна)

Ахвяраваньні на арэнду Сядзібы таксама можна зрабіць наяўнымі грашыма ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), у тым ліку ананімна ў скарбонку для ахвяраваньняў на адрас Грамадзкага аб’яднаньня БНФ «Адраджэньне».

Графік працы сядзібы: офіс БНФ адчынены з 13 да 19 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

З цэнтральным офісам Партыі БНФ Вы можаце зьвязацца праз электронны адрас Управы БНФ: [email protected] альбо праз тэлефон (017) 3645012

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0