By.tribuna.com

By.tribuna.com

Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб заявіў, што збіраецца яшчэ пагуляць, і кар'еру завяршаць пакуль не будзе. Пра гэта ён паведаміў у праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь-1».

У Глеба скончыўся кантракт з БАТЭ, і не факт, што гуляць ён працягне ў барысаўскім клубе.

Аляксандр Глеб — найлепшы беларускі футбаліст пачатку ХХІ стагоддзя. Гуляў за БАТЭ, «Штутгарт», «Арсенал», «Барселону», «Бірмінгем», «Крылы Саветаў», турэцкія клубы. Пікам кар'еры быў выступ за лонданскі «Арсенал» з 2005 па 2008 год.

Іронія лёсу з «кананірамі» БАТЭ згуляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы ў лютым.

Чатыры разы Глеб вяртаўся ў БАТЭ. За нацыянальную зборную згуляў 77 матчаў. У маі 2019 года яму споўніцца 38 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0