Брытанія павінна зноў адчуць сябе «глабальным гульцом» пасля выхаду з Еўрапейскага саюза, заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан у інтэрв'ю газеце The Telegraph. Паводле яго слоў, Лондан мае намер пашырыць сетку вайсковых баз.

Уільямсан заявіў, што пасля выхаду з ЕС уплыў Брытаніі на міжнароднай арэне зноў павінен пачаць расці. «Мы павінны быць аптымістычныя наконт нашай будучыні пасля выхаду з Еўрапейскага саюза. Гэта найважнейшы момант у нашай гісторыі пасля канца Другой сусветнай вайны», — падкрэсліў ён.

Па словах Уільямсана, для пашырэння ўплыву Лондан мае намер павялічыць колькасць вайсковых баз у розных рэгіёнах свету. «Я надаю вялікую ўвагу пытанню аб тым, як мы можам максімальна павялічыць колькасць нашых сіл і сродкаў перадавога базавання, ствараючы фактары стрымлівання, пры гэтым таксама забяспечваючы брытанскую прысутнасць. Мы вывучаем такія магчымасці не толькі на Далёкім Усходзе, але таксама і ў рэгіёне Карыбскага мора», — сказаў ён.

Паводле звестак крыніц выдання ў атачэнні міністра, гаворка можа ісці аб стварэнні вайсковых баз у былых брытанскіх калоніях — Сінгапуры і Брунеі ў Паўднёва-Кітайскім моры, а таксама ў Гаяне і брытанскай заморскай тэрыторыі Мантсэрат на Карыбах.

Уільямсан патлумачыў, што такім чынам Вялікабрытанія адракаецца распачатай ў 1968 годзе палітыкі, у межах якой краіна згортвала базы, якія знаходзяцца на ўсход ад Суэца. Так Брытанія дасць зразумець іншым краінам, што зноў становіцца «глабальнай дзяржавай», сказаў міністр.

Нягледзячы на выхад іх ЕС, Лондан не адракаецца ўдзелу ў сумесным планаванні абароны еўрапейскіх краін. У пачатку снежня Лондан анансаваў правядзенне ваенных вучэнняў у Балтыйскім моры з удзелам эстонскіх сіл. У Эстоніі таксама будзе пашыраны брытанскі ваенны кантынгент — на ўзмацненне ўжо наяўных злучэнняў у краіну будуць перакінутыя 20 новых танкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?