Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

На днях у расійскіх телеграм-каналах з'явілася інфармацыя, якая была падхопленая СМІ, што быццам бы ў Расіі разглядаюць магчымасць выкупу беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, каб такім чынам кампенсаваць Беларусі наступствы падатковага манеўру.

Андрэй Рыбакоў падкрэсліў: «Афіцыйнай такой інфармацыі не паступала, таму каментаваць нейкія выказванні не мае сэнсу. Будзе афіцыйная інфармацыя, афіцыйныя прапановы - тады адпаведна будуць афіцыйныя каментары».

Ён распавёў, што на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы абмяркоўваліся у тым ліку кампенсацыйныя механізмы для нафтаперапрацоўчай галіны Беларусі ў сувязі з правядзеннем у Расіі падатковага манеўру ў гэтай сферы. «Перш за ўсё кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача, што гэтыя механізмы не павінны закранаць шараговых грамадзян нашай краіны, - адзначыў кіраўнік «Белнафтахіма». - Гэта самы шырокі спектр магчымасцяў, якія трэба будзе ў найбліжэйшы час адпрацаваць, пакласці на паперу эканамічныя і юрыдычныя разлікі».

У канцэрне створана рабочая група, якая на пастаяннай аснове вывучае альтэрнатыўныя спосабы пастаўкі нафты ў Беларусь.

«Гэтае пытанне ў нас заўсёды ў «гарачым» рэзерве, - дадаў Андрэй Рыбакоў. - На сённяшні дзень найбольш прэміяльна, вядома, расійская нафта. Але з году ў год яна будзе губляць прэміяльнасць, прыходзіць да сусветнай цаны. Не сакрэт, што ў асобныя гады мы пастаўлялі альтэрнатыўную нафту праз балтыйскія краіны. Гэтыя каналы не замарожаныя. Мы ў пастаянным рэжыме вядзем маніторынг гэтых магчымасцяў. На сённяшні дзень яны маюцца».

Лукашэнка прапануе пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь праз краіны Балтыі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?