Тое, як Лукашэнка прапануе адкрыць пастаўкі нафты праз Латвію, напаўняе мяне скепсісам. Такія схемы ціха арганізоўваюць і абвяшчаюць ужо пасля таго, як усё працуе. А калі ты гучна абвяшчаеш прапанову, то гэта выглядае хутчэй як чарговы шантаж Масквы: калі вы не абдумаецеся, то мы… то мы… то мы знойдзем іншых сяброў: «Калі абярэ кіраўніцтва Расіі такі шлях руху і страту адзінага саюзніка на заходнім напрамку, гэта іх выбар. Мы ж іх прымусіць не можам».

У рэальнасці, пакуль уся мадэль заснаваная на субсідыях з Масквы, торг можа ісці толькі пра іх памер.

Так у 2009 годзе ўжо з вялікім шумам прывезлі пару танкераў нафты, выменянай у Венесуэлы. І праз Адэсу, і праз «прыбалтыйскія порты». Скончыўся той блеф падпісаннем дзіка нявыгаднага для нас Мытнага саюза адсталых, у які Беларусь папала, як птушка ў смалу.

Таму давайце лепш разам падумаем, як мы будзем адзначаць 10- годдзе змагання за заробак «па пяцьсот» у рамках ЕАЭС.

Чытайце таксама: Заўтра у Клайпеду прыбудзе танкер з нафтай для Беларусі (2010 год)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?