На 1 студзеня 2019 года Украіна сфармавала золатавалютныя рэзервы ў памеры больш за 20 мільярдаў даляраў.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман, адкрываючы першае ў гэтым годзе пасяджэнне Кабінета міністраў.

«2018 год мы прайшлі годна, хоць у нас застаецца шмат праблем», — сказаў ён.

«На 1 студзеня 2019 года мы змаглі сфармаваць нацыянальныя рэзервы — больш за 20 мільярдаў даляраў. Гэта самы вялікі, рэкордны паказчык за папярэднія 5 гадоў», — заявіў Гройсман.

У апошні раз золатавалютныя рэзервы Украіны знаходзіліся на такім высокім узроўні ў канцы 2013 года, пасля чаго пачалі скарачацца, апусціўшыся да 5,6 мільярда даляраў у сакавіку 2015 года. Пасля гэтага пачалося іх паступовае павелічэнне.

Максімальнае значэнне золатавалютных рэзерваў Украіны назіралася ў маі 2011 года — 38,3 мільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0