Украіна ўвайшла ў пяцёрку лідараў сярод краін, з якіх у ЕС паступае імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі. Адпаведныя звесткі абнародаваны сёння Еўракамісіяй у даследаванні пра стан гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй станам на кастрычнік 2018 года, перадае Укрінфарм.

«Сельскагаспадарчы імпарт з трэціх краін за перыяд 12 месяцаў з лістапада 2017 па кастрычнік 2018 зарэгістраваны на ўзроўні 115,2 мільярда еўра… Найбольш важнымі напрамкамі, адкуль у ЕС паступае сельскагаспадарчы імпарт, за мінулыя 12 месяцаў застаюцца Бразілія (12,0) і ЗША (11,5), за якімі ідуць Кітай, Аргенціна, Украіна, Швейцарыя, Турцыя і Інданезія — на кожную з гэтых краін прыходзіцца ад 4,4 да 5,5 мільярда еўра», — гаворыцца ў дакуменце.

Украіна заняла першае месца па тэмпах росту сельскагаспадарчага імпарту з краін ЕС (+16%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0