Авіяцыйны рэгулятар Нарвегіі папярэдзіў пілотаў, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору рэгіёну Фінмарк у раёне мяжы з Расіяй, пра перабоі ў рабоце сістэмы GPS, паведамляе The Barents Observer.
Паводле выдання, паведамленне аб тым, што сігнал GPS можа праходзіць з перашкодамі, было апублікавана 9 студзеня ў 11.35 па мясцовым часе.
Пакуль не ясна, які самалёт заўважыў перашкоды ў сістэме GPS, аднак гэта адбылося паміж 11.00 і 12.00 у аэрапорце Кіркенэса (горад ля мяжы з Расіяй).
Папярэджанне будзе дзейнічаць да 31 студзеня.
Раней Нарвегія і Фінляндыя абвінавацілі Расію ва ўмяшанні ў работу сістэмы GPS падчас вучэнняў НАТА Trident Juncture.