Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прапанаваў амерыканскаму бізнэсмену Ілану Маску грын-карту Кітая, піша shanghai.ist.

На сустрэчы з Кэцянам Маск распавёў, што хоча зрабіць завод Tesla у Шанхаі прыкладам для ўсяго свету, дадаўшы, што вельмі любіць Кітай і хацеў бы прыязджаць у гэтую краіну часцей. «Калі вы прытрымліваецеся такіх поглядаў, мы можам выдаць вам грын-карту», ​​— адказаў яму прэм'ер Дзяржсавета.

У панядзелак, 7 студзеня, Маск абвясціў пра пачатак будаўніцтва ў Шанхаі завода Tesla. Гэта першае прадпрыемства па вытворчасці аўтамабіляў у Кітаі, якое належыць замежніку, і першая фабрыка Tesla за межамі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0