112.by

112.by

Паведамленне аб пажары ў кватэры на вуліцы Каменнагорскай паступіла выратавальнікам 13 студзеня ў 15.03, тэлефанавалі суседзі. Калі работнікі МНС прыбылі на месца, полымя выбівалася з акна кватэры на другім паверсе. Пажар быў хутка ліквідаваны, піша 112.by.

«Як высветлілася, трое хлопчыкаў, 9, 10 і 12 гадоў, знаходзіліся адны дома. Бацька быў на працы, а маці паехала па сваіх справах, — распавялі ва ўпраўленні. — Хлопцы вырашылі прыгатаваць бульбу фры, паставілі рондаль на электрапліту і налілі алей. Той успыхнуў, і старэйшы хлопчык стаў заліваць полымя вадой. Ад гэтага полымя павялічылася і перакінулася на сцены і фіранкі». Паведаміць маці і ў службу МНС яны не змаглі, спалохаліся і ўцяклі на вуліцу, што і выратавала ім жыццё.

Ратавальнікі нагадваюць, што пакідаць дзяцей без нагляду катэгарычна нельга. «Памятаеце, што за пакіданне дзіцяці ў небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт. 159. Захоўваць запалкі і запальнічкі трэба ў недаступных для дзяцей месцах. Нельга дазваляць ім самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы. Трэба растлумачыць, што у выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца», — адзначылі ва ўпраўленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0