Невядомы мужчына ноччу з 13 на 14 студзеня вырашыў «адарвацца» на тэрыторыі праваслаўнага храма.
Падрабязнасці прыводзіць тэлеграм-канал «Mash». Адбылося ўсё ў Сонцава, на падворку храма Сергія Раданежскага. Мужчына зламаў ліхтар, пачаў біць шыбы.
Выклікалі міліцыю. Мужчыну затрымалі, высветлілася, што ён грамадзянін Беларусі.
Прычыны такіх паводзінаў мужчыны і яго стан пакуль невядомыя.





