П’янага мужчыну затрымала міліцыя.

Развіваліся падзеі кананічна: 39-гадовы мужчына выпіваў разам з жонкай. Пасля выйшлі на вуліцу, дзе і згубілі адно аднаго.

Мужчына вырашыў адшукаць сваю другую палову. Для гэтага ён бадзяўся па раёне і заглядваў у твар жанчынам, якіх сустракаў на сваім шляху. Мінакі зрабілі яму заўвагу, тады адзінокі муж вырашыў іх папужаць. Ён вярнуўся ў кватэру, узяў сякеру для рубкі мяса і вярнуўся, каб высветліць адносіны.

Яго апаненты, можа, і спалохаліся, але выклікалі міліцыю. У выніку на мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства, паведамляе гродзенская міліцыя.

Дарэчы, пару гадоў таму мужчына быў фігурантам аналагічнай гісторыі — ён спрабаваў напалохаць свайго апанента металічнай трубой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?