kremlin.ru

kremlin.ru

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас разлічвае на візіт прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана ў Беларусь у 2019 годзе.

Пра гэта Сяргей Румас паведаміў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, піша БелТА.

«Урад Беларусі надае вялікае значэнне адносінам з Венгрыяй ва ўсіх сферах, але асновай нашага ўзаемадзеяння мы бачым перш за ўсё эканамічны складнік. Мяркую, прыйшоў час павышаць узровень нашага ўзаемадзеяння. Мы дамаўляліся ў кастрычніку на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Венгрыі, што ён наведае ў лютым Беларусь «, - сказаў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр прапанаваў абмеркаваць тэрміны гэтага візіту і яго напаўненне канкрэтнымі мерапрыемствамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0