Рост здабычы нафты ў ЗША стаў «дрэннай навіной для Расіі». Пра гэта ў Twitter напісаў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп.

У сваім допісе Трамп працытаваў паведамленне кансерватыўнага тэлеканала Fox News, які падтрымлівае Рэспубліканскую партыю, ад якой балатаваўся цяперашні прэзідэнт.

«Цэны на газ знізіліся па ўсёй Амерыцы, таму што прэзідэнт Трамп дэрэгуляваў энергетычны рынак, і цяпер мы вырабляем больш нафты, чым калі-небудзь», — паведамляў тэлеканал.

«Але ж гэта дрэнныя навіны для Расіі. Чаму ж прэзідэнт Трамп так робіць? Думалі, ён працуе на Крэмль?» — напісаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0