У Варшаве тысячы людзей выйшлі на маўклівы мітынг супраць нянавісці і гвалту. Гэта рэакцыя на ўчарашні замах на мэра Гданьска Паўла Адамовіча, які 14 студзеня памёр у бальніцы.

Чытайце таксама: Памёр мэр Гданьска, паранены падчас дабрачыннага канцэрта

Мэр сталіцы Рафал Тшаскоўскі запрасіў жыхароў Варшавы на сустрэчу ў Палацы культуры і навукі яшчэ да таго, як прыйшла навіна пра смерць Адамовіча.

Падобныя сустрэчы праходзяць у многіх гарадах Польшчы. Людзі запалілі свечкі пад лозунгам «Стоп нянавісць».

У памяць аб мэры Гданьска ў Польшчы будзе аб'яўлена жалоба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0