Адбылося здарэнне 15 студзеня ў сталічным «Макдональдсе» на вуліцы Убарэвіча.

Кампанія з чатырох чалавек зайшла ў рэстаран. Пасля адзін з мужчын пераапрануўся ў форму супрацоўніка установы, заскочыў у зону выдачы, справакаваў бойку, раскідаў прадукты харчавання, паведаміла мінская міліцыя ў сваім твітары.

Цяпер праводзіцца праверка. Міліцыя высвятляе асобы «вясёлых» гасцей.

У галоўным офісе «Макдональдса» пракаментавалі выпадак:

«Пацвярджаем факт інцыдэнту ўвечары 15 студзеня ў рэстаране «Макдональдс» у Чыжоўцы. Грамадскі парадак быў груба парушаны двума маладымі людзьмі, якія заявілі, што гэта розыгрыш, і ўцяклі. Адзін з іх быў у элеменце уніформы супрацоўніка рэстарана, але супрацоўнікам, вядома, не з'яўляецца. У ходзе расследавання гэтага здарэння будуць высвятляюцца абставіны, пры якіх да правапарушальніка трапіла уніформа работніка рэстарана. Па дадзеным факце парушэння грамадскага парадку напісана заяву ў міліцыю. Мы шкадуем, што госці нашага рэстарана сталі сведкамі агрэсіўных дзеянняў зламыснікаў і прымем усе магчымыя меры для прадухілення падобных сітуацый у будучыні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?