Летась на Australian Open заўзятары не вельмі добра паставіліся да Арыны Сабаленка і дражнілі яе за гучныя стогны, калі яна гуляла з Эшлі Барці.

У гэтым сезоне беларуска вярнулася ў Мельбурн тэнісісткай топ-15 і адной з галоўных прэтэндэнтак на перамогу. І прынялі яе куды лепш: «Атмасфера была выдатная, сабралася шмат гледачоў, хтосьці нават крычаў маё імя. Калі шчыра, я крыху баялася сюды ехаць. У мінулым годзе я не асабліва спадабалася заўзятарам, таму што я крычала як вар'ятка. Але цяпер я цішэйшая», — распавядала Арына пасля першага круга.

А ў сераду заўзятарства за Сабаленка давяло дзвюх дарослых, самавітых жанчын да вельмі дзіўных паводзін. Пасля перамогі над Каці Болтар беларуска, як звычайна, выкінула на трыбуны напульснік і галаўную павязку ў якасці сувеніраў для гледачоў. Павязку за розныя канцы злавілі дзве дамы, і ні адна ў выніку не хацела саступаць.

Яны прастаялі, учапіўшыся ў яе, некалькі хвілін. У выніку ў сітуацыю ўмяшаліся адразу пяць ахоўнікаў, якія разнялі жанчын і адвялі іх са стадыёна.

Самае крыўднае для фанатак? Ахова забрала павязку, і яна не дасталася ні адной з іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?