Адзін з арганізатараў Дня Волі Павел Белавус пракаментаваў у сябе на старонцы інфармацыю аб тым, што нібыта «Дзень Волі — 2019» на стадыёне «Дынама» не адбудзецца.

На стадыёне «Дынама» лічаць, што правесці Дзень Волі ў іх немагчыма

Як растлумачыў Белавус, ён размаўляў з намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці Станіславам Вазняком.

Далей яны абмяркоўвалі рэальнасць задумы. Вазняк сказаў, што стадыён падпарадкоўваецца гораду і яны прымаюць рашэнне, таму трэба падаваць заяўку мэру, што сёння і было зроблена.

«Таму не панікуем і чакаем афіцыйнага адказу ад горада і далей у залежнасці ад адказу вырашаем што рабіць.»,

— піша Белавус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0