На трасе М6 пад Лідай перакуліўся грузавік з яйкамі, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася каля 11 гадзін раніцы 16 студзеня. Кіроўца 1996 года нараджэння вёз на аўтамабілі груз курыных яек са Шчучына ў Іўе. Супрацоўнікам ДАІ ён распавёў, што на пад'ездзе да развязкі задумаўся і занадта позна заўважыў знак «Саступі дарогу». Пачаў тармазіць, рэзка крутануў руль, і машына ў выніку легла на бок.

Кіроўца быў прышпілены, таму не пацярпеў, у адрозненне ад грузу. «Лідская газета» паведамляе, што яек было 4 мільёны. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0