Гісторыя пачалася ноччу 12 студзеня ў Куранцы.

Каля гадзіны ночы ў міліцыю патэлефанаваў мужчына, жыхар Маладзечна, і сказаў, што ў Куранцы яго пабіў мясцовы жыхар, распавялі «Рэгіянальнай газеце» ў Вілейскім РАУС.

Міліцыя выехала на месца. Знайшлі таго, хто біў, знайшлі сведак. Толькі вось заяўнік недзе згубіўся. І мабільны тэлефон яго быў недаступны.

Праз некаторы час у міліцыю патэлефанавалі супрацоўнікі вілейскага чыгуначнага вакзала і паведамілі, што цягнік «Мінск-Віцебск», магчыма, збіў чалавека. Машыніст заўважыў яго на ўзбочыне.

Міліцыянеры пайшлі да месца, якое ўказаў машыніст, але там убачылі толькі памяты снег і сляды. Калі пайшлі па слядах, прыйшлі ў лес, дзе знайшлі мужчыну.

Ім аказаўся той самы жыхар Маладзечна, які тэлефанаваў з Куранца. Мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення. Расказаў, што ён хацеў дабрацца дамоў і заблукаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?