Daily Mail

Daily Mail

Урад Тэрэзы Мэй выйграў галасаванне аб даверы ў Палаце абшчын, аднак гэта не выводзіць Брытанію з тупіку ў пытанні аб «брэксіце»: ніводны з варыянтаў паводзінаў у дачыненні да Еўрасаюза не мае падтрымкі цвёрдай большасці.

Парламент Брытаніі большасцю ў 19 галасоў (прагаласавалі за недавер 306 пры неабходных 325) адхіліў прапанову выказаць ураду Мэй недавер.

З гэтай прапановай напярэдадні выступіў лідар апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін пасля таго, як Палата абшчын увечары ў аўторак пераважнай большасцю галасоў адхіліла ўзгоднены урадам Брытаніі і Еўрасаюзам праект дамовы аб выхадзе з ЕС.

Аднак мяцежныя дэпутаты-кансерватары, а таксама саюзнікі торы паўночнаірландскія юніяністы, якія напярэдадні галасавалі супраць прапанаванага Мэй і Брусэлем праекта, у гэты раз вырашылі падтрымаць урад.

Цяпер Тэрэза Мэй па рашэнні парламента на працягу трох рабочых дзён, гэта значыць да панядзелка, павінна прапанаваць Палаце абшчын новы варыянт дамовы з ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?