У Мінску, у адміністрацыйным будынку на праспекце Машэрава, 35, спрацавала пажарная сігналізацыя, паведамляе МНС.

Раніцай 18 студзеня 2019 з адміністрацыйнага будынка на праспекце Машэрава, які будавалі ў форме крышталя калійнай солі і ў якім цяпер працуюць Беларуская калійная кампанія і Банк развіцця, паступіла паведамленне аб задымленні.

Пасля прыбыцця ў 10.50 работнікаў МНС вонкава нічога не назіралася.

Тым не менш, пасля спрацоўкі галасавога апавяшчэння аб пажары персаналам аб'екта было эвакуіравана з будынка 500 чалавек. Ніхто не пацярпеў.

Фота: minsk.mchs.gov.by

Фота: minsk.mchs.gov.by

Пасля аказалася, што адбылося загаранне ізаляцыі электрапровадаў і пластмасавых элементаў вентылятарнага даводчыка (фанкойла) у памяшканні архіва на сёмым паверсе будынка.

Аднак, яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў з ім справіліся работнікі добраахвотнай пажарнай дружыны арганізацыі: яны выкарысталі вогнетушыцель.

Пасля паступлення сігналу аб пажары спрацавала сістэма вадзянога пажаратушэння і сістэма выдалення дыму.

У выніку здарэння пашкоджаны фанкойл, падкопчана памяшканне архіва. Прычына пажару высвятляецца, версія — кароткае замыканне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?