Нагацінскі суд Масквы павялічыў на трое сутак тэрмін затрымання беларускай грамадзянкі, скандальнай эскортніцы Насці Рыбкі (Анастасіі Вашукевіч). Пра гэта паведаміла з залы суда расійская служба Радыё Свабода. Судовае пасяджэнне аб абранні меры стрымання для Рыбкі адкладзена на 22 студзеня.

Рыбку падазраюць ва ўцягванні ў прастытуцыю. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

Рыбка была затрыманыя ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева ў чацвер пасля дэпартацыі з Тайланда, дзе яе прысудзілі да ўмоўнага тэрміну за арганізацыю сэкс-трэнінгаў. Яна павінна была быць дэпартаваная ў Беларусь, але яе затрымалі ў транзітнай зоне аэрапорта.

У 2018 годзе Насця Рыбка стала гераіняй расследавання Аляксея Навальнага пра віцэ-прэм'ера Сяргея Прыходзьку і бізнэсмена Алега Дзерыпаску. Навальны сцвярджаў, што чыноўнік правёў тры дні на яхце Дзерыпаскі ля берагоў Нарвегіі разам з дзяўчатамі з эскорт-агенцтваў. Расследаванне Навальнага грунтавалася на кнізе і інстаграме Рыбкі. Навальны абвінаваціў Прыходзьку ў карупцыі. Калі Рыбка была на яхце, Дзерыпаска абмяркоўваў з расійскім чыноўнікам ўмяшальніцтва ў выбары прэзідэнта ЗША, сцвярджала яна.

У судзе Насця Рыбка выбачылася перад Дзерыпаскам, адзначае Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?