На адным з відэа ў інстаграме відаць, як аўтамабіль Infiniti FX аб'язджае велізарны затор на вуліцы Арлоўскай проста па тратуары, пакуль астатнія кіроўцы чакаюць. Ролік зняты самім парушальнікам.
Першапачаткова відэа з'явілася ў інстаграме @automotive.by са спасылкай на акаўнт меркаванага парушальніка _l.i.72. У допісе быў згаданы нейкі Ілля. Але неўзабаве спасылку на акаўнт выдалілі і замянілі зварот «Ілля» на «Воўчык». Акаўнт _l.i.72 належыць Іллі Лухвічу — сыну былога футбаліста зборнай і трэнера «Мінска». Хлопец у інстаграме распавядае пра чорны Infiniti, прыгоды, звязаныя з аўто, і трапляе ў іх ужо не ў першы раз.
19-гадовы Ілля — старэйшы сын Аляксандра Лухвіча. Хлопец пайшоў па слядах бацькі, сур'ёзна заняўшыся футболам. Па амплуа ён нападаючы. Усю дзіцячую кар'еру правёў у структуры ФК «Мінск». У 2016-м дэбютаваў за дубль «гараджан».
Фотаў і відэа з машынай у інстаграме Іллі вельмі і вельмі шмат. Стыль кіравання ў яго спецыфічны.
На адным з кадраў машына прыпаркаваная на зялёнай зоне. Пад фота подпіс: «Што хачу, тое і раблю».
На гэтым роліку відаць, як ён абганяе машыны, якія хочуць павярнуць налева, і становіцца ў пачатак чаргі. Пры гэтым ён каментуе і абражае іншых кіроўцаў.
Асцярожна, ненарматыўная лексіка.
Тут кіроўца Infiniti ідзе на абгон праз двайную суцэльную.
А на іншым відэа чалавек за рулём Infiniti абганяе ўсіх проста па абочыне.
Дазваляе сабе гнаць па двайной суцэльнай паласе, выкарыстоўваючы маячкі, падобныя на спецсігналы ДАІ.
У гэтым выпадку чалавек за рулём Infiniti праз зялёную зону і бардзюры паехаў на паркоўку. Калі верыць подпісу, кіроўцу проста не спадабалася, што хтосьці доўга ўздымаў шлагбаум.
А тут Ілля вырашыў пакатацца па тратуары ў раёне Палаца спорту і быў заўважаны супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі.
Ездзіць па раздзяляльнай зоне кіроўца таксама не саромеецца.





