president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі, піша БелТА.

«Гэта вельмі важная праблема для Беларусі. Па другаснай сыравіне і адкідах», — сказаў ён.

Ён прывёў прыклад, што ў шэрагу дзяржаў уся шклатара ў асноўным вырабляецца з другаснай сыравіны. «А ў нас? Мы, бачыце, багатыя. Мы проста расхлябаныя і разбэшчаныя, як кажуць у Беларусі», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка заявіў, што Адміністрацыі прэзідэнта даручана ўзяць на жорсткі кантроль адпаведныя пытанні. «Адкіды, макулатура, металічныя вырабы рознага роду, асаблівага пластык — гэта трэба ўсё збіраць. Усюды павінен быць парадак», — адзначыў ён.

Ён дадаў, што ў Беларусі любыя напоі ў большасці сваёй прадаюцца ў пластыкавай тары. Лукашэнка таксама спаслаўся на праведзенае ў Расіі даследаванне, што большасць смерцяў у сваёй аснове звязаныя з няякасным харчаваннем.

«Ужо прасунутыя краіны, якія хварэюць за сваіх грамадзян, адмаўляюцца ад пластыку. Я нядаўна даручыў прыбраць пластыкавыя бутэлькі і тару на першым этапе і замяніць шклом. Тым больш што ў нас развітая гэтая сфера прамысловасці. Гэта неадкладна трэба рэалізоўваць», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0