Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна ўкараняць у Беларусі электратранспарт і ў цэлым пашыраць сферу выкарыстання электрычнай энергіі.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі, піша БелТА.

«Давайце мы забяспечым уласнае насельніцтва - створым энергаэфектыўныя бытавыя пліты і прыборы, і цэны каб былі пад'ёмныя. Хоць бы на ўзроўні прыроднага газу для насельніцтва. Замест саляркі і бензіну заменім на электрамабілі. І такая была пастаўлена задача Акадэміі навук, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы ў гэтым годзе выканайце гэтую задачу, пачынаючы ад электравеласіпедаў і заканчваючы трактарам, МАЗам на электрычнай цязе? Каб сваё было».

Ён распавёў, што ён і сам карыстаецца, напрыклад, электраматацыклам, праўда, пакуль у асноўным з кітайскіх камплектуючых: «Тое, што вы з Кітая прывезлі, зрабілі там электраматацыкл і мне прывезлі для выпрабаванняў, гэта добра. Пастаянна перамяшчаюся дзе толькі можна на гэтым электрычным матацыкле. Штука выдатная. Але гэта кітайскае, акрамя рамы, якую вы там зварылі. А нам трэба сваё. Перш за ўсё, батарэя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0