24 студзеня падчас каментара кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі, віцэ-прэзідэнта ПАСЕ Уладзіміра Ар'ева тэлеканалу «Прямий» расійская прапагандыстка Вольга Скабеева спрабавала ўлезці ў жывы эфір.

Аднак спробы Скабеевай не ўдаліся, ёй адказала карэспандэнтка ўкраінскага канала Вольга Шылкіна.

«Прабачце, вы анексавалі Крым, вы анексавалі нашу тэрыторыю, мы не дамо анексаваць наш жывы эфір. Мы вельмі добра ведаем, як гучна працуе ваш зліўны бачок, які ў нармальных людзей завецца — рот. Вы можаце адысці і не перашкаджаць нам працаваць», — заявіла ўкраінская журналістка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0