Белавія ўкінула новую порцыю танных квіткоў на чэрвень і ліпень 2019 года.
Купіць квіткі можна толькі на сайце авіякампаніі Belavia не менш, чым за 45 дзён да вылету. На сайце тарыфы адлюстроўваюцца ў графе «прома», падсветленыя зялёным колерам і пазначаныя фірмовым знакам авіякампаніі — васільком.
Умовы для тарыфаў наступныя:
— продаж толькі праз уласны сайт авіякампаніі Belavia не менш, чым за 45 дзён да вылету рэйса;
— максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па дадзеным тарыфе — 1 месяц.
— дазваляецца камбінацыя з іншымі даступнымі тарыфамі эканамічнага класа на выбраных напрамках;
— змены і зварот забароненыя, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў;
— выкарыстанне квітка, аформленага па маршруце «туды-назад», абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю сегментаў, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстанні квітка на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі, выплачаная сума, уключаючы падаткі і зборы, пасажыру ня вяртаецца.
Даты: чэрвень-ліпень 2019.
Напрамкі: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Брусель, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана.
Цэны за палёт з Мінска ў адзін канец і абодва канцы (у еўра):
Прага = 42/102;
Амстэрдам = 47/115;
Львоў = 27/66;
Тбілісі = 39/98;
Парыж = 34/117;
Рым = 34/101;
Тэль-Авіў = 59/127;
Калінінград = 22/40;
Сочы = 46/80;
Берлін = 42/99;
Бялград = 52/112;
Будапешт = 42/105;
Ерэван = 49/123;
Пецярбург = 36/59;
Ларнака = 55/123;
Лондан = 34/95.
Колькасць месцаў абмежавана.





