Бюджэт Беларусі за 2018 год выкананы з прафіцытам больш чым $2 мільярды, паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч на ўрачыстым сходзе да 100-годдзя Міністэрства фінансаў, паведамляе БелТА.
«Гэта досыць высокія вынікі, гэта дазваляе нам з аптымізмам глядзець у будучыню, нягледзячы на тое, якое надвор'е будзе ў сусветнай эканамічнай сістэме», — адзначыў Максім Ермаловіч.
Паводле яго слоў, стабільнасць дасягнулі за кошт двух асноўных фактараў — агульнай эканамічнай палітыкі дзяржаўных органаў, а таксама за кошт узважанай і абдуманай бюджэтна-падатковай палітыкі, накіраванай у тым ліку на павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі сродкамі.
0
0
0
0
0
0