У Брэсце хлопец разграміў прыпынак грамадскага транспарту, распачата крымінальная справа, паведамляе абласное УУС.

Выпадак адбыўся ў ноч з 17 на 18 студзеня. Пра тое, што невядомы малады чалавек пашкодзіў прыпынак, праваахоўнікам распавяла сведка здарэння.

У міліцыі высветлілі асобу дэбашыра. Ім аказаўся 17-гадовы мясцовы жыхар. Супраць яго распачалі крымінальную справу па арт. 339 (хуліганства) КК.

Хлопец жанаты, выхоўвае дзіця. Паводле яго слоў, увечары ён з жонкай пасварыўся, назапашаную злосць хлопец спагнаў на прыпынку грамадскага транспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0