Іспанія прызнае старшыню Нацыянальнай асамблеі (аднапалатнага парламента) Венесуэлы Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам краіны, калі дзейны кіраўнік дзяржавы Нікалас Мадура на працягу васьмі дзён не абвесціць аб правядзенні датэрміновых выбараў. Пра гэта напісаў у Twitter прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс.

Кіраўнік іспанскага Кабміна заклікаў «неадкладна правесці чыстыя і дэмакратычныя выбары», запэўніўшы, што Мадрыд прызнае легітымнасьць Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы.

Аналагічнае рашэнне па Гуайдо прыме і Парыж, паведаміў у Twitter прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон. «Народ Венесуэлы павінен мець магчымасць свабодна вырашаць сваю будучыню. У выпадку, калі выбары не будуць абвешчаныя на працягу васьмі дзён, мы будзем гатовыя прызнаць Гуайдо прэзідэнтам Венесуэлы, каб запусціць палітычны працэс», - напісаў прэзідэнт.

Францыя ўжо працуе над гэтым разам са сваімі еўрапейскімі партнёрамі, падкрэсліў Макрон. Гэтую пазіцыю падтрымлівае і Нямеччына. Адпаведную заяву апублікавала ў твітары прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Марціна Фітц.

У сваю чаргу Хуан Гуайдо заявіў, што датэрміновыя выбары ў Венесуэле павінны прайсці праз шэсць-дзевяць месяцаў ці раней, а канфлікт у краіне павінны вырашаць самі венесуэльцы.

«Выбары павінны быць у самыя кароткія тэрміны … Але перш трэба аздаравіць як мага хутчэй выбарчую сістэму, каб быў адзін выбаршчык і адзін голас, мы гаворым пра шэсць-дзевяць месяцаў, можа, менш, але як мага хутчэй», — цытуе Гуайдо тэлеканал Antena3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0