Рада бяспекі ААН прагаласавала ў падтрымку абмеркавання сітуацыі ў Венесуэле па прапанове Вашынгтона.
ЗША заклікалі падтрымаць парламент Венесуэлы, на чале якога стаіць лідар апазіцыі Хуан Гуайдо, як «адзіны дэмакратычны абраны інстытут краіны». Гэтую пазіцыю падтрымалі дзевяць з 15 краін-удзельніц Рады бяспекі. Супраць выступілі Расія, Кітай, ПАР і Экватарыяльная Гвінея.





