Расія прыпыняе ўдзел у дамове аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) у якасці адказу на такое рашэнне ЗША. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з міністрамі замежных спраў і абароны.
фота kremlin.ru
Пуцін падтрымаў прапанову міністра абароны Сяргея Шойгу пачаць распрацоўку гіпергукавай ракеты сярэдняй далёкасці наземнага базіравання і стварыць наземны варыянт марскога ракетнага комплексу «Калібр».
Пуцін дадаў, што Расея «не будзе размяшчаць ні ў Еўропе, ні ў іншых рэгіёнах свету зброю сярэдняй і меншай далёкасці да таго часу, пакуль у адпаведных рэгіёнах свету не з'явіцца падобная зброя амерыканскай вытворчасці».