Беларускі нападнік Антон Сарока забіў першы гол за «Локерэн» у чэмпіянаце Бельгіі.
Праўда, нягледзячы на гэта, яго каманда прайграла «Кортрэйку» з лікам 1:2.
Вырашальны гол «Локерэн» прапусціў пасля таго, як Сарока быў заменены.
Антон Сарока перайшоў з мінскага «Дынама» ў бельгійскі клуб улетку 2018 года. На яго рахунку 14 матчаў (пераважна гэта выхады на замену) і 1 гол.
Антон Сарока ў цэнтры





