Памёр расійскі рэпер Кірыл Талмацкі, які выступаў пад псеўданімам Дэцл.
Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў бацька музыканта Аляксандр Талмацкі.
«Кірылы больш няма», — напісаў ён.
Канцэртны дырэктар выканаўцы Павел Белянец паведаміў, што прычынай смерці рэп-выканаўцы стала спыненне сэрца, музыкант памёр пасля канцэрта ў Іжэўску.
«Сёння ўначы ён выступаў у Іжэўску. Пасля выступу пайшоў у грымёрку, праз некалькі хвілін яму стала дрэнна. Папярэдняя інфармацыя — у яго адбылося спыненне сэрца, і ён памёр», — сказаў Белянец.
Талмацкі нарадзіўся ў 1983 годзе. Кар'еру ён пачаў у канцы 1990-х, узяўшы сцэнічны псеўданім Дэцл.





