У праграме «Эксклюзіў» на расійскім Першым канале тэлевядучая і былая кандыдатка ў прэзідэнты Расіі Ксенія Сабчак пракаментавала адносіны са сваім мужам — акцёрам Максімам Вітарганам.
Фота: Wikimedia Commons.
«Незалежна ад таго, разам мы ці не разам, Максім назаўжды застанецца для мяне чалавекам родным, вельмі блізкім, татам нашага любімага сына. У гэтым сэнсе мы назаўжды з ім сваякі і назаўжды блізкія людзі», — сказала яна.
Сабчак таксама дадала, што добра кантактуе з дзецьмі Вітаргана ад папярэдняга шлюбу і знаёмая з яго былой жонкай. На пытанне пра свайго сына Платона яна адказала, што зробіць усё для яго шчасця.
21 студзеня ў адным з маскоўскіх рэстаранаў паміж Максімам Вітарганам і рэжысёрам Канстанцінам Багамолавым адбыўся канфлікт. Тэлевядучая прыехала ва ўстанову разам з Багамолавым. Пасля з'яўлення яе мужа паміж мужчынамі пачалася бойка на глебе рэўнасці.





