Брытанскія афіцыйныя асобы падрыхтавалі план эвакуацыі каралеўскай сям'і ў выпадку беспарадкаў у Лондане, якія могуць паўстаць у выніку неўпарадкаванага Brexit. Манаршую сям'ю перавязуць у бяспечныя месцы далей ад Лондана, піша The Guardian.
Гэтыя планы экстраннай эвакуацыі існавалі з часоў халоднай вайны, але цяпер яны былі перароблены на выпадак грамадскіх беспарадкаў пасля хаатычнага Brexit.
Дэпутат-кансерватар Джейкаб Рыс-Мог, прыхільнік Brexit, заявіў, што гэтыя планы дэманструюць непатрэбную паніку з боку чыноўнікаў, паколькі высокапастаўленыя члены каралеўскай сям'і заставаліся ў Лондане нават падчас бамбардзіровак у Другой сусветнай вайне.





